Официальная правовая информация.
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 27.09.2024 Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь
|
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 жніўня 2012 г. № 101
Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу)
Изменения и дополнения:
Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 26 марта 2014 г. № 20 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/28651 от 07.05.2014 г.);
Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 26 ноября 2014 г. № 163 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/29333 от 05.12.2014 г.);
Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 20 ноября 2015 г. № 131 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/30456 от 16.12.2015 г.);
Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 11 мая 2017 г. № 46 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/32073 от 29.05.2017 г.);
Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 8 мая 2018 г. № 37 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/33166 от 25.05.2018 г.) - внесены изменения и дополнения, вступившие в силу 27 мая 2018 г., за исключением изменений и дополнений, которые вступят в силу 1 июня 2018 г.;
Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 8 мая 2018 г. № 37 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/33166 от 25.05.2018 г.) - внесены изменения и дополнения, вступившие в силу 27 мая 2018 г. и 1 июня 2018 г.;
Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 1 августа 2022 г. № 216 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/38826 от 06.10.2022 г.);
Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 1 апреля 2024 г. № 36 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/41385 от 17.04.2024 г.)
На падставе падпунктаў 4.6 і 4.26 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2011 г. № 1049, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
- Зацвердзіць Інструкцыю аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу) (дадаецца).
- Выключаны.
- Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
УЗГОДНЕНА
Старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камiтэта
К.А.Сумар
13.08.2012
|
УЗГОДНЕНА
Старшыня Вiцебскагаабласнога выканаўчагакамiтэта
А.М.Косiнец
26.07.2012
|
|
|
УЗГОДНЕНА
Старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камiтэта
У.А.Дворнiк
10.08.2012
|
УЗГОДНЕНА
Старшыня Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта
Б.В.Батура
26.07.2012
|
|
|
УЗГОДНЕНА
Старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта
С.Б.Шапiра
26.07.2012
|
УЗГОДНЕНА
Старшыня Мiнскагагарадскога выканаўчагакамiтэта
М.А.Ладуцька
26.07.2012
|
|
|
УЗГОДНЕНА
Старшыня Магiлёўскагаабласнога выканаўчагакамiтэта
П.М.Руднiк
24.07.2012
|
УЗГОДНЕНА
Мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь
М.А.Шчоткiна
20.08.2012
|
|
|
УЗГОДНЕНА
Старшыня Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесiйнага саюза работнiкаў адукацыii навукi
А.А.Бойка
20.08.2012
|
|
|
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
22.08.2012 № 101
|
ІНСТРУКЦЫЯ
аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу)
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
- Дадзеная Інструкцыя вызначае парадак правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу).
- Дзеянне дадзенай Інструкцыі распаўсюджваецца на педагагічных работнікаў устаноў адукацыі, іншых арганізацый, якім у адпаведнасці з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, устаноў, якія ажыццяўляюць навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыі (далей, калі не ўстаноўлена іншае, – арганізацыі сістэмы адукацыі), а таксама на педагагічных работнікаў, што працуюць па працоўных або грамадзянска-прававых дагаворах у індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць (далей, калі не ўстаноўлена іншае, – педагагічныя работнікі ІП).
- Атэстацыя педагагічных работнікаў – гэта вывучэнне і ацэнка іх прафесійнага ўзроўню, дзелавых і асабістых якасцей, вынікаў педагагічнай дзейнасці па фарміраванню ведаў, уменняў, навыкаў, інтэлектуальнага, маральнага, творчага і фізічнага развіцця навучэнцаў пры рэалізацыі зместу адукацыйных праграм дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесіянальна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, спецыяльнай, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, адораных дзяцей і моладзі, праграм выхавання, аказанні карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, ажыццяўленні навукова-метадычнага забеспячэння.
Асноўнымi прынцыпамi атэстацыi педагагічных работнікаў з’яўляюцца калегiяльнасць, сiстэмнасць, цэласнасць экспертных ацэнак.
4. Атэстацыя педагагічных работнікаў праводзіцца на прысваенне або пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі (далей, калі не ўстаноўлена іншае, – атэстацыя).
Атэстацыя праводзіцца на прысваенне другой, першай, вышэйшай кваліфікацыйных катэгорый, а настаўнікаў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі і адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю (далей, калі не ўстаноўлена іншае, – настаўнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі), акрамя таго, – на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст».
Атэстацыя праводзіцца на пацвярджэнне другой, першай, вышэйшай кваліфікацыйных катэгорый, кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» у выпадках, якія вызначаны ў частцы трэцяй пункта 5 дадзенай Інструкцыі.
Атэстацыя праводзіцца ў форме:
атэстацыйнай гутаркі – пры прысваенні (пацвярджэнні) другой і першай кваліфікацыйных катэгорый;
кваліфікацыйнага экзамену і атэстацыйнай гутаркі – пры прысваенні (пацвярджэнні) вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст».
5. Атэстацыя праводзіцца па ініцыятыве педагагічнага работніка або па ініцыятыве кіраўніка арганізацыі сістэмы адукацыі, індывідуальнага прадпрымальніка, якому ў адпаведнасці з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць (далей – ІП).
Па ініцыятыве педагагічнага работніка праводзіцца атэстацыя на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі.
Па ініцыятыве кіраўніка арганізацыі сістэмы адукацыі (са згоды педагагічнага савета ўстановы адукацыі (савета ўстановы адукацыі), ІП можа праводзіцца атэстацыя на пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі ў дачыненні да педагагічнага работніка, які знізіў узровень сваёй працы і дзейнасць якога не адпавядае ўстаноўленым патрабаванням, або педагагічнага работніка, які мае перапынак у працы на пасадах педагагічных работнікаў больш за два гады. Такой атэстацыі не падлягаюць цяжарныя жанчыны i жанчыны, якiя маюць дзяцей ва ўзросце да пяці гадоў, члены атэстацыйных камісій, створаных у адпаведнасці з пунктамі 14 і 15 дадзенай Інструкцыі. Атэстацыя на пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі з’яўляецца для педагагічнага работніка абавязковай.
Атэстацыя на пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі не павінна праводзіцца больш за адзін раз у пяць гадоў.
- Прысваенне кваліфікацыйных катэгорый педагагічнаму работніку па кожнай займаемай пасадзе служачага ажыццяўляецца паслядоўна, за выключэннем выпадкаў, якія прадугледжаны часткамі трэцяй–сёмай пункта 19, пунктамі 20 і 201 дадзенай Інструкцыі.
Кваліфікацыйная катэгорыя прысвойваецца педагагічнаму работніку па кожнай займаемай пасадзе служачага, для якой прысваенне кваліфікацыйных катэгорый прадугледжана адпаведнай кваліфікацыйнай характарыстыкай.
- Выключаны.
- Квалiфiкацыйная катэгорыя, якая прысвоена педагагічнаму работніку па пасадзе служачага, перайменаванай ва ўстаноўленым парадку, захоўваецца.
- Кваліфікацыйная катэгорыя ў выпадках і ў парадку, якія ўстаноўлены дадзенай Інструкцыяй, можа быць адменена.
- Для правядзення атэстацыі ствараецца атэстацыйная камісія ў парадку, які ўстаноўлены дадзенай Інструкцыяй.
ГЛАВА 2
АТЭСТАЦЫЙНАЯ КАМІСІЯ, ЯЕ СКЛАД, ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ АТЭСТАЦЫІ
- Атэстацыйная камісія ствараецца ў арганізацыі сістэмы адукацыі, структурных падраздзяленнях абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі (далей, калі не ўстаноўлена іншае, – аддзел (упраўленне) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа).
- У склад атэстацыйнай камісіі не ўключаюцца педагагічныя работнікі, якiя плануюць праходзіць атэстацыю у перыяд яе паўнамоцтваў.
- Тэрмiн паўнамоцтваў атэстацыйнай камiсiі – адзін год з даты прыняцця загаду аб вызначэнні яе складу.
- Атэстацыйная камісія арганізацыі сістэмы адукацыі ствараецца для атэстацыі педагагічных работнікаў гэтых арганізацый, за выключэннем атэстацыі педагагічных работнікаў на прысваенне і пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст», у складзе не менш за пяць чалавек і выбіраецца на сходзе калектыву педагагічных работнікаў (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу) шляхам тайнага галасавання (далей – галасаванне). На сходзе павінна прысутнічаць больш за палову педагагічных работнікаў арганізацыі. У атэстацыйную камісію могуць быць выбраны педагагічныя работнікі, якія маюць першую, вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю або кваліфікацыйную катэгорыю «настаўнік-метадыст». Абранымі ў атэстацыйную камісію лічацца педагагічныя работнікі, за якіх прагаласавала больш за 50 працэнтаў ад колькасці ўдзельнікаў сходу.
Перад правядзеннем выбараў педагагічных работнікаў у склад камісіі з членаў калектыву педагагічных работнiкаў арганізацыі сістэмы адукацыі выбiраецца падлiковая камiсiя ў колькасцi не менш чым тры чалавекi (у складзе старшыні і членаў камісіі), якая ажыццяўляе тайнае галасаванне, падлiк галасоў i афармленне пратакола падлiковай камiсіі з рашэннем па выніках выбрання атэстацыйнай камісіі.
У склад атэстацыйнай камісіі арганізацыі сістэмы адукацыі ўваходзіць кіраўнік гэтай арганізацыі або па яго рашэнню іншая ўпаўнаважаная ім асоба, а таксама прадстаўнік прафсаюзнага камітэта (пры яго наяўнасці), упаўнаважаны адпаведным прафсаюзным камітэтам.
Склад атэстацыйнай камiсii арганізацыі сістэмы адукацыі вызначаецца загадам яе кiраўнiка і да 1 кастрычніка бягучага навучальнага года даводзіцца да ведама педагагічных работнікаў.
У рабоце атэстацыйнай камісіі могуць прымаць удзел па аднаму ўпаўнаважанаму прадстаўніку аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа і вышэйстаячага прафсаюзнага органа.
Атэстацыйная камісія выбірае старшыню, намесніка старшыні, сакратара з ліку членаў камісіі.
15. Атэстацыйная камiсiя аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа ствараецца для атэстацыі настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія прэтэндуюць на прысваенне або павінны пацвердзіць кваліфікацыйную катэгорыю «настаўнік-метадыст», педагагiчных работнiкаў арганізацый сістэмы адукацыі, у якiх з-за малой колькасцi педагагічных работнікаў немагчыма стварыць камiсiю ў колькасцi, вызначанай у частцы першай пункта 14 дадзенай Інструкцыі, педагагічных работнікаў ІП, а таксама для разгляду спрэчных выпадкаў, якiя звязаны з атэстацыяй педагагiчных работнiкаў, у складзе не менш за сем чалавек.
Педагагічныя работнікі прыватных устаноў адукацыі, іншых арганізацый, якім у адпаведнасці з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, педагагічныя работнікі ІП у выпадках, прадугледжаных часткай першай дадзенага пункта, праходзяць атэстацыю ў атэстацыйнай камісіі аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі або па месцы знаходжання структурнага (адасобленага) падраздзялення адпаведных прыватных устаноў адукацыі, арганізацый, якім у адпаведнасці з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, ІП.
У склад атэстацыйнай камісіі аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа ўключаюцца педагагічныя работнікі арганізацый сістэмы адукацыі, якія маюць першую, вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю або кваліфікацыйную катэгорыю «настаўнік-метадыст», упаўнаважаныя прадстаўнікі аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, а таксама адпаведнага камiтэта прафсаюза (пры яго наяўнасці).
Склад атэстацыйнай камісіі аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа вызначаецца загадам кіраўніка адпаведнага аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа і не пазней за 1 кастрычніка бягучага навучальнага года даводзіцца да ведама зацікаўленых.
16. Пералік арганізацый сістэмы адукацыі, работнікі якіх атэстуюцца камiсiяй аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа (далей – пералік устаноў), складаецца штогод да 1 кастрычніка па прапанове кіраўнікоў падведамных устаноў адукацыі, прыватных устаноў адукацыі, іншых арганізацый, якім у адпаведнасці з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць.
17. Педагагiчны работнiк, якi выказаў жаданне прайсцi атэстацыю на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі, падае пiсьмовую заяву ў атэстацыйную камiсiю, якая прымае рашэнне аб допуску яго да атэстацыі (адмове ў допуску).
Тэрмін прыняцця рашэння аб допуску да атэстацыі (адмове ў допуску) не павінен перавышаць адзін месяц з даты падачы заявы.
Рашэнне аб допуску ці адмове да допуску педагагічнага работніка да атэстацыі прымаецца на чарговым пасяджэнні атэстацыйнай камісіі. Дадзенае рашэнне з’яўляецца падставай да выдання загада аб правядзенні атэстацыі, змест якога ўказаны ў пункце 22 дадзенай Інструкцыі.
18. Абавязковымі ўмовамі допуску педагагічнага работніка да атэстацыі на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі з’яўляюцца:
адпаведнасць атрыманай адукацыі квалiфiкацыйным патрабаванням;
наяўнасць стажу працы (акрамя выпадкаў, якія прадугледжаны часткамі трэцяй–пятай і сёмай пункта 19, пунктамі 20 і 201 дадзенай Інструкцыі) у адпаведнасці з часткамі першай, другой і шостай пункта 19 дадзенай Інструкцыі.
Абавязковымі ўмовамі допуску для педагагічных работнікаў, якія прэтэндуюць на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст», акрамя пералічаных у абзацах другім і трэцім часткі першай дадзенага пункта, з’яўляецца наяўнасць аўтарскай методыкі выкладання вучэбнага прадмета або ўласнага вопыту, які абагульнены і выкарыстоўваецца іншымі настаўнікамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, публікацый у навукова-метадычных і іншых выданнях аб вопыце прымянення сучасных адукацыйных, выхаваўчых і інфармацыйных тэхналогій, выкарыстання эфектыўных педагагічных формаў, метадаў і сродкаў навучання.
- Прэтэндаваць на прысваенне другой і першай кваліфікацыйных катэгорый могуць педагагiчныя работнiкi (акрамя майстроў вытворчага навучання ўстаноў адукацыі), якія маюць стаж працы на пасадзе, па якой атэстуюцца (далей, калі не ўстаноўлена іншае, – стаж працы), два гады, вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі і квалiфiкацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» – тры гады з дня прысваення папярэдняй квалiфiкацыйнай катэгорыi. У гэты стаж улічваецца час працы на пасадах, якія былі перайменаваны ва ўстаноўленым парадку.
Майстры вытворчага навучання ўстаноў адукацыі дапускаюцца да атэстацыі з улікам стажу працы, які вызначаны квалiфiкацыйнымі патрабаваннямі.
Асобы, якiя атрымалi дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыi з адзнакай, дыплом аб вышэйшай адукацыi з адзнакай, дыплом магістра ці дыплом даследчыка, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне другой квалiфiкацыйнай катэгорыі без уліку стажу працы на пасадзе, па якой яны праходзяць атэстацыю.
Педагагічныя работнікі, якія маюць стаж працы на пасадах прафесарска-выкладчыцкага складу не менш чым два гады, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне другой квалiфiкацыйнай катэгорыі без уліку стажу працы на пасадзе, па якой яны праходзяць атэстацыю.
Педагагічныя работнікі, якія маюць стаж працы на пасадах прафесарска-выкладчыцкага складу не менш чым чатыры гады, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне першай квалiфiкацыйнай катэгорыі без уліку стажу працы на пасадзе, па якой яны праходзяць атэстацыю.
Асобы, якія маюць вучоную ступень і (цi) вучонае званне, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне першай квалiфiкацыйнай катэгорыі пры наяўнасцi стажу працы адзін год, а вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыі – адзін год з дня прысваення першай квалiфiкацыйнай катэгорыi. Пры гэтым прэтэндаваць на першую кваліфікацыйную катэгорыю яны могуць без прысваення другой квалiфiкацыйнай катэгорыі.
Педагагічныя работнікі, якім кваліфікацыйная катэгорыя прысвоена ў замежных краінах, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне той жа квалiфiкацыйнай катэгорыі без уліку стажу працы на пасадзе, па якой яны праходзяць атэстацыю.
У стаж працы, які вызначаны ў частках першай, другой і чацвёртай–шостай дадзенага пункта, не ўлічваецца перыяд знаходжання педагагічнага работніка ў адпачынку па догляду за дзіцём да дасягнення ім узросту трох гадоў.
- Пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі маюць права прэтэндаваць незалежна ад стажу працы ў якасці педагагічных работнікаў, які вызначаны часткай першай пункта 19 дадзенай Інструкцыі, на прысваенне той жа квалiфiкацыйнай катэгорыi, якая iм была прысвоена раней, наступныя педагагiчныя работнiкi:
акампанiятары, калі ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўніка, выкладчыка, музычнага кiраўнiка, метадыста, канцэртмайстра ці педагога дадатковай адукацыі;
выкладчыкі, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўніка, настаўнiка-дэфектолага, метадыста ці майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыі;
выхавальнiкi, калі ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўніка, выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка дашкольнай адукацыі, педагога сацыяльнага, педагога-псіхолага, педагога-арганізатара, педагога дадатковай адукацыі, культарганізатара, метадыста ці майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыі;
выхавальнiкi-метадысты, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўніка, выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка дашкольнай адукацыі, метадыста, педагога сацыяльнага, педагога-псіхолага, педагога-арганізатара, педагога дадатковай адукацыі ці майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыі;
выхавальнікі дашкольнай адукацыі, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка, метадыста, выхавальніка-метадыста, кіраўніка фізічнага выхавання, музыкальнага кіраўніка, педагога сацыяльнага, педагога-псiхолага ці педагога-арганізатара;
інструктары па фізічнай культуры, калі ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўніка, выкладчыка, кіраўніка фізічнага выхавання, метадыста ці педагога дадатковай адукацыі;
кiраўнiкi фiзiчнага выхавання, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, выкладчыка, выхавальнiка дашкольнай адукацыі, метадыста, інструктара па фізічнай культуры, педагога дадатковай адукацыі ці педагога-арганізатара;
канцэртмайстры, калі ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўніка, выкладчыка, метадыста, акампаніятара, музычнага кiраўнiка ці педагога дадатковай адукацыі;
майстры вытворчага навучання ўстановы адукацыі, калі ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўніка, выкладчыка ці метадыста;
метадысты, калі ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўніка, выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка дашкольнай адукацыі, выхавальніка, выхавальніка-метадыста, педагога сацыяльнага, педагога-псіхолага, педагога-арганізатара, педагога дадатковай адукацыі, акампаніятара, культарганізатара, канцэртмайстра, кіраўніка фізічнага выхавання, музычнага кіраўніка ці майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыі;
музычныя кіраўнікі, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, выкладчыка, выхавальніка дашкольнай адукацыі, акампаніятара, культарганізатара, канцэртмайстра, метадыста ці педагога дадатковай адукацыі;
настаўнiкi, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, метадыста ці майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыі;
настаўнiкi-дэфектолагi, калі ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўніка, выкладчыка ці метадыста;
педагогi сацыяльныя, калі ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўніка, выкладчыка, выхавальнiка дашкольнай адукацыі, выхавальніка, культарганізатара, метадыста, педагога-псіхолага, педагога-арганізатара ці педагога дадатковай адукацыі;
педагогi-арганiзатары, калі ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўніка, выкладчыка, выхавальнiка дашкольнай адукацыі, выхавальніка, культарганізатара, метадыста, педагога-псіхолага ці педагога сацыяльнага;
педагогi-псiхолагi, калі ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўніка, выкладчыка, метадыста, педагога сацыяльнага, выхавальнiка дашкольнай адукацыі ці выхавальніка;
педагогі дадатковай адукацыі, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, выкладчыка, выхавальніка, выхавальніка дашкольнай адукацыі, музычнага кіраўніка, кіраўніка фізічнага выхавання, майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыі, культарганізатара, метадыста, інструктара па фізічнай культуры, канцэртмайстра, акампаніятара, педагога-псіхолага, настаўніка-дэфектолага, педагога сацыяльнага ці педагога-арганізатара.
Пры праходжаннi атэстацыi ў выпадках, прадугледжаных часткай першай дадзенага пункта, педагагiчныя работнiкi, якiя прэтэндуюць на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, квалiфiкацыйны экзамен не здаюць.
201. У выключным выпадку педагагічны работнік па хадайніцтве кіраўніка арганізацыі сістэмы адукацыі ці ІП або атэстацыйнай камісіі без уліку прысвоенай раней кваліфікацыйнай катэгорыі і (або) стажу працы на пасадзе служачага, па якой ён праходзіць атэстацыю, можа быць дапушчаны да атэстацыі на прысваенне:
другой кваліфікацыйнай катэгорыі са згоды кіраўніка структурнага падраздзялення гарадскога, раённага выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі;
першай, вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі са згоды кіраўніка структурнага падраздзялення абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі.
- Выключаны.
- Падставай для правядзення атэстацыі з’яўляецца загад кіраўніка арганізацыі сістэмы адукацыі (аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа) (далей, калі не ўстаноўлена іншае, – кіраўнік), якім вызначаюцца:
тэрміны правядзення атэстацыі;
спіс педагагічных работнікаў, якiя дапушчаны да атэстацыі на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі, а таксама праходзяць атэстацыю на пацвяржэнне кваліфікацыйнай катэгорыі (далей, калі не ўстаноўлена іншае, – атэстуемыя);
графік атэстацыі (узгадняецца з адпаведным прафсаюзным камітэтам), які прадугледжвае дату атэстацыі (этапаў атэстацыі) кожнага атэстуемага з улікам тэрмінаў правядзення кваліфікацыйнага экзамену, парадак правядзення якога ўстаноўлены главой 3 дадзенай Інструкцыі.
Загад аб правядзенні атэстацыі даводзiцца да ведама атэстуемых на працягу трох працоўных дзён з дня яго выдання.
Тэрмін правядзення атэстацыі педагагічнага работніка не павінен перавышаць трох месяцаў з даты азнаямлення атэстуемага з загадам аб правядзенні атэстацыі.
У выпадку, калі атэстацыя праводзіцца ў форме кваліфікацыйнага экзамену і атэстацыйнай гутаркі, тэрмін правядзення атэстацыі педагагічнага работніка не павінен перавышаць чатырох месяцаў з даты выдачы педагагічнаму работніку выпіскі з пратакола пасяджэння кваліфікацыйнай камісіі (далей, калі не ўстаноўлена іншае, – выпіска з пратакола) аб здачы кваліфікацыйнага экзамену гэтым педагагічным работнікам.
У тэрміны, якія вызначаны ў частках трэцяй і чацвёртай дадзенага пункта, не ўлічваюцца перыяды часовай непрацаздольнасці і працоўнага і (ці) сацыяльнага адпачынку педагагічнага работніка.
- Арганізацыйная работа па падрыхтоўцы да атэстацыі ажыццяўляецца асобай, упаўнаважанай кіраўніком арганізацыі сістэмы адукацыі, з удзелам членаў атэстацыйнай камісіі і ўключае наступныя этапы:
вывучэнне педагагічнай дзейнасці атэстуемага;
падрыхтоўку аналітычнай інфармацыі, якая змяшчае вынікі вывучэння педагагічнай дзейнасці атэстуемага, а таксама падрабязныя звесткі аб праходжанні папярэдняй атэстацыі і прынятым рашэнні;
састаўленне характарыстыкі педагагічнага работніка (далей – характарыстыка), якая змяшчае ацэнку яго прафесійных, дзелавых і асабістых якасцей.
Характарыстыка ўзгадняецца з адпаведным прафсаюзным камітэтам (пры яго наяўнасці). Аналітычная інфармацыя і характарыстыка (далей – атэстацыйныя матэрыялы) падпісваюцца кіраўніком арганізацыі сістэмы адукацыі, ІП.
Атэстуемы павінен быць азнаёмлены з характарыстыкай не пазней чым за тыдзень, а ў выпадку праходжання атэстацыі ў атэстацыйнай камiсiі аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа – не пазней чым за два тыдні да пачатку атэстацыйнай гутаркі.
Атэстацыйныя матэрыялы педагагічнага работніка, які праходзіць атэстацыю ў атэстацыйнай камiсiі аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, накіроўваюцца ў камісію не пазней чым за 10 дзён да пачатку атэстацыі.
Тэрмін падрыхтоўкі атэстацыйных матэрыялаў не павінен перавышаць двух месяцаў з даты азнаямлення педагагічнага работніка з загадам аб правядзенні атэстацыі. У выпадку, калі атэстацыя праводзіцца ў форме кваліфікацыйнага экзамену і атэстацыйнай гутаркі, тэрмін падрыхтоўкі атэстацыйных матэрыялаў не павінен перавышаць двух месяцаў з даты выдачы педагагічнаму работніку выпіскі з пратакола аб здачы кваліфікацыйнага экзамену.
- Выключаны.
- Выключаны.
- Выключаны.
- Квалiфiкацыйны экзамен папярэднiчае атэстацыйнай гутарцы.
- Вынікі кваліфікацыйнага экзамену ацэньваюцца адзнакамі «здаў» або «не здаў».
- У выпадку, калi атэстуемы па выніках кваліфікацыйнага экзамену пры праходжанні атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі (квалiфiкацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст») атрымаў адзнаку «здаў», але атэстацыйная камісія не прыняла рашэнне аб прысваенні яму кваліфікацыйнай катэгорыі, ён мае права прайсцi атэстацыю ў форме атэстацыйнай гутаркі на працягу трох гадоў з даты здачы кваліфікацыйнага экзамену.
У выпадку, калi атэстуемы па выніках кваліфікацыйнага экзамену пры праходжанні атэстацыі на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыі (квалiфiкацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст») атрымаў адзнаку «не здаў», далейшая яго атэстацыя не праводзiцца.
У выпадку, калi атэстуемы па выніках кваліфікацыйнага экзамену пры праходжанні атэстацыі на пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі (кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст») атрымаў адзнаку «здаў», але атэстацыйная камісія не пацвердзіла яму кваліфікацыйную катэгорыю, або атэстуемы па выніках кваліфікацыйнага экзамену пры праходжанні такой атэстацыі атрымаў адзнаку «не здаў», кваліфікацыйная катэгорыя яму зніжаецца.
- Ад здачы квалiфiкацыйнага экзамену пры праходжанні атэстацыі на прысваенне і пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі вызваляюцца:
30.1. педагагiчныя работнiкi, якiя маюць дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублiкi Беларусь (БССР), былога Саюза ССР, а таксама дзяржаў – удзельніц СНД, прысвоеныя за дасягненнi ў сферы адукацыi;
30.2. педагагічныя работнікі, якiя маюць вучоную ступень і (ці) вучонае званне;
30.3. педагагічныя работнікі – аўтары вучэбных выданняў (падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, вучэбна-метадычных дапаможнікаў, вучэбна-наглядных дапаможнікаў, дапаможнікаў, практыкумаў, рабочых сшыткаў, хрэстаматый), якія афіцыйна зацверджаны або дапушчаны ва ўстаноўленым парадку Міністэрствам адукацыі к выкарыстанню ў адукацыйным працэсе;
30.4. педагагічныя работнікі, якія сталі пераможцамі абласнога (Мінскага гарадскога) этапу або пераможцамі ці лаўрэатамі заключнага этапу рэспубліканскіх, міжнародных конкурсаў прафесійнага (педагагічнага) майстэрства педагагічных работнікаў;
30.5. педагагічныя работнікі, якія за апошнія пяць гадоў падрыхтавалі пераможцаў (дыпломы I, II, III ступені, Гран-пры, першае, другое, трэцяе месца) і (або) прызёраў:
міжнародных алімпіяд, заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах сярод навучэнцаў устаноў адукацыі, якія асвойваюць змест адукацыйных праграм базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай адукацыі, якая забяспечвае атрыманне кваліфікацыі рабочага (служачага) і агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай адукацыі з вывучэннем асобных прадметаў на павышаным узроўні, якая забяспечвае атрыманне кваліфікацыі рабочага (служачага) і агульнай сярэдняй адукацыі, сярэдняй спецыяльнай адукацыі на падставе агульнай базавай адукацыі, а таксама рэспубліканскай алімпіяды прафесійнага майстэрства навучэнцаў, курсантаў устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі;
міжнародных конкурсаў прафесійнага майстэрства, заключнага этапу рэспубліканскіх конкурсаў прафесійнага майстэрства, міжнародных конкурсаў, фестываляў тэхнічнай і мастацкай творчасці навучэнскай моладзі;
міжнародных і рэспубліканскіх фестываляў, конкурсаў, выстаў, пленэраў, іншых спаборніцтваў, тэле- і радыёпраектаў, якія праводзяцца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства, а таксама афіцыйных спартыўных спаборніцтваў, якія праводзяцца ў адпаведнасці з рэспубліканскімі каляндарнымі планамі, міжнародных спартыўных спаборніцтваў, пераможцаў міжнародных (рэспубліканскіх) фестываляў (конкурсаў) сярод выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі;
30.6. педагагічныя работнікі, якім уручана пасведчанне спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў ці спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі;
30.7. педагагічныя работнікі, пад кiраўнiцтвам якіх непрафесiйным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасцi прысвоена (пацверджана) найменне «народны» («узорны») або званне «Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь».
301. Ад здачы кваліфікацыйнага экзамену пры праходжанні атэстацыі на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» вызваляюцца педагагічныя работнікі:
якія сталі пераможцамі ў намінацыях чацвёртага (заключнага) этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь»;
аўтары падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, якія афіцыйна зацверджаны або дапушчаны Міністэрствам адукацыі да выкарыстання ў адукацыйным працэсе.
- Атэстацыйная гутарка праводзiцца ў адпаведнасцi з графiкам атэстацыi на пасяджэнні атэстацыйнай камiсiі. Атэстацыйная камiсiя разглядае атэстацыйныя матэрыялы, прадстаўленыя на педагагічных работнікаў, якія праходзяць атэстацыю.
Па вынiках разгляду атэстацыйных матэрыялаў па кожнаму атэстуемаму атэстацыйная камiсiя прымае шляхам адкрытага (тайнага) галасавання рашэнне, прадугледжанае падпунктамі 46.1–46.4 пункта 46 дадзенай Інструкцыі.
Пасяджэнне атэстацыйнай камісіі афармляецца пратаколам, у якім падрабязна фiксуецца змест атэстацыйнай гутаркі (у тым ліку рэкамендацыі, якія даюцца атэстуемаму). Пратакол падпiсваецца старшынёй i ўсiмi членамi атэстацыйнай камiсii, якія прымалі ўдзел у галасаванні.
ГЛАВА 3
ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КВАЛІФІКАЦЫЙНАГА ЭКЗАМЕНУ
- Кваліфікацыйны экзамен (далей – экзамен) праводзіцца ў мэтах незалежнай экспертнай ацэнкі навукова-тэарэтычнай i метадычнай падрыхтоўкi педагагічных работнікаў.
- Асноўнымі задачамі экзамену з’яўляюцца:
стымуляванне росту прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў, развіццё іх творчай ініцыятывы;
авалоданне перадавым вопытам;
уключэнне ў даследчую дзейнасць;
вызначэнне ўзроўню прафесійнага майстэрства педагагічнага работніка, які дасягнуты пасля атрымання папярэдняй кваліфікацыйнай катэгорыі.
- Экзамен пры праходжанні атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі і пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі праводзіцца ў дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія адукацыі», установе адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесіянальнай адукацыі», дзяржаўнай установе адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы», ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», установе адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», установе адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры», Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт», абласных (Мінскім гарадскім) інстытутах развіцця адукацыі.
Экзамен пры праходжанні атэстацыі на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» і пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» праводзіцца ў дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія адукацыі».
Размеркаванне педагагічных работнікаў для здачы кваліфікацыйнага экзамену сярод устаноў адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дадаткам.
- Метадычнае забеспячэнне экзамену, які праводзіцца пры праходжанні атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі і пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ў дзяржаўнай установе адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы», у ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», установе адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», установе адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры», Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» вызначаецца гэтымі ўстановамі.
Метадычнае забеспячэнне атэстацыі (за выключэннем атэстацыі выкладчыкаў вучэбных прадметаў прафесійнага кампаненту і майстроў вытворчага навучання ўстановы адукацыі) вызначае дзяржаўная ўстанова адукацыі «Акадэмія адукацыі» сумесна з установай адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка».
Метадычнае забеспячэнне атэстацыі выкладчыкаў вучэбных прадметаў прафесійнага кампаненту і майстроў вытворчага навучання ўстановы адукацыі вызначае ўстанова адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесіянальнай адукацыі».
- З праграмай і формамі экзамену педагагічны работнік мае права азнаёміцца ва ўстанове адукацыі з ліку тых, якія ўказаны ў пункце 34 дадзенай Інструкцыі, дзе ён здае экзамен (далей – установа адукацыі), а таксама на афіцыйным сайце ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт дадзенай установы і выбраць адну з формаў экзамену.
- Для правядзення экзамену пры праходжанні атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі і пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» і пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» тэрмінам на адзін год ва ўстановах адукацыі, якія ўказаны ў пункце 34 дадзенай Інструкцыі, ствараюцца квалiфiкацыйныя камiсiі па напрамках педагагічнай дзейнасці (далей, калі не ўстаноўлена іншае, – камісіі), у склад якіх уключаюцца педагагічныя работнікі з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыі, дадатковай адукацыі дарослых, педагагічныя работнікі, якім прысвоена вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя (кваліфікацыйная катэгорыя «настаўнік-метадыст»). У складзе камісіі вызначаецца старшыня.
Камісіі ствараюцца па напрамках педагагічнай дзейнасці рашэннем кіраўніка ўстановы адукацыі да 1 снежня.
- Тэрмiны правядзення экзамену вызначаюцца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі і даводзяцца да ведама зацікаўленых.
Па кожным напрамку педагагічнай дзейнасці экзамен праводзіцца не меней аднаго разу ў квартал.
- Да здачы экзамену дапускаюцца асобы, якiя маюць накiраванне арганізацыі сістэмы адукацыі, а ў выпадках, якiя прадугледжаны часткай першай пункта 15 дадзенай Інструкцыі, – аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа па месцы праходжання атэстацыі.
- Для здачы экзамену ва ўстанове адукацыі з ліку педагагічных работнікаў фарміруюцца, як правіла, групы.
- На экзамене педагагічнаму работніку выдаецца экзаменацыйны лiст са штампам установы адукацыі, у якім ён робiць запiсы.
- Па вынiках экзамену на прысваенне вышэйшай катэгорыі (пацвярджэнне вышэйшай катэгорыі, прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст», пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст») педагагічнаму работніку рашэннем большасцi членаў камiсii, якiя прымаюць удзел у пасяджэннi, выстаўляецца адпаведная адзнака. Рашэнне камiсii лiчыцца правамоцным пры наяўнасцi на пасяджэннi дзвюх трэцей членаў гэтай камісіі.
- Вынiкi экзамену фiксуюцца ў экзаменацыйнай ведамасцi, якая падпiсваецца старшынёй квалiфiкацыйнай камiсiii яе членамi. Тэрмін захоўвання экзаменацыйных ведамасцей – пяць гадоў.
- Па вынiках здачы экзамену на прысваенне вышэйшай катэгорыі (пацвярджэнне вышэйшай катэгорыі, прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст», пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст») атэстуемаму выдаецца выпіска з пратакола за подпісам кіраўніка ўстановы адукацыі. Выпіска з пратакола прадстаўляецца педагагічным работнікам у тую атэстацыйную камісію, у якой ён атэстуецца.
У выпадку, калі педагагічны работнік праходзіць атэстацыю ў адпаведнасці з часткай першай пункта 29 дадзенай Інструкцыі ў іншага наймальніка, выпіска з пратакола па жаданню педагагічнага работніка накіроўваецца ў атэстацыйную камісію той арганізацыі сістэмы адукацыі (аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа), дзе ён праходзіць атэстацыю, па яе запыту. У арганізацыі сістэмы адукацыі (аддзеле (упраўленні) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа), якая накіроўвае выпіску з пратакола, захоўваецца яе копія, якая завяраецца гэтай арганізацыяй (аддзелам (упраўленнем) адукацыі).
- На перыяд паўнамоцтваў квалiфiкацыйных камiсiй па напрамках педагагічнай дзейнасці ва ўстанове адукацыі рашэннем яе кіраўніка ствараецца апеляцыйная камiсiя. У склад апеляцыйнай камiсiі не ўключаюцца члены квалiфiкацыйных камiсiй.
Пры нязгодзе педагагiчнага работнiка з адзнакай па вынiках экзамену ён мае права звярнуцца ў апеляцыйную камiсiю ў дзень здачы экзамену. Апеляцыя разглядаецца камiсiяй у дзень звароту атэстуемага.
Рашэнне апеляцыйнай камiсii аб’яўляецца педагагічнаму работніку ў пісьмовай форме не пазней чым праз пяць дзён пасля яго звароту.
ГЛАВА 4
РАШЭННI, ЯКIЯ ПРЫМАЮЦЦА ПА ВЫНIКАХ АТЭСТАЦЫI
- На падставе вынiкаў атэстацыйнай гутаркі атэстацыйная камiсiя вырашае:
46.1. прысвоiць (адмовіць у прысваенні) адпаведную квалiфiкацыйную катэгорыю (з назвай пасады педагагiчнага работнiка, па якой ён атэстуецца);
46.2. пацвердзiць кваліфікацыйную катэгорыю (з назвай пасады педагагiчнага работнiка, па якой ён атэстуецца);
46.3. знiзiць квалiфiкацыйную катэгорыю, якая была прысвоена раней (з назвай пасады педагагiчнага работнiка, па якой ён атэстуецца);
46.4. адмяніць кваліфікацыйную катэгорыю (з назвай пасады педагагiчнага работнiка, па якой ён атэстуецца).
- Пры прыняцці рашэння аб адмене педагагічнаму работніку другой кваліфікацыйнай катэгорыі, па якой ён праходзіць атэстацыю на пацвярджэнне, дадзеная кваліфікацыйная катэгорыя адмяняецца.
Пры прыняцці рашэння аб зніжэнні педагагічнаму работніку першай (вышэйшай) кваліфікацыйнай катэгорыі ці кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст», па якой ён праходзіць атэстацыю на пацвярджэнне, за ім захоўваецца адпаведна другая (першая) ці вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя.
- Калі пры правядзенні атэстацыі на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі атэстацыйнай камiсiяй устаноўлена парушэнне патрабаванняў заканадаўства пры прысваенні педагагiчнаму работнiку папярэдняй кваліфікацыйнай катэгорыі, яна прымае рашэнне адмовіць у прысваенні кваліфікацыйнай катэгорыі, на якую прэтэндуе педагагiчны работнiк. Пры наяўнасці падставы для захавання ў яго кваліфікацыйнай катэгорыі, якую ён мае, са згоды педагагічнага работніка атэстацыйная камiсiя прымае рашэнне аб яе пацвярджэнні, а пры адсутнасці падставы для захавання ў педагагічнага работніка гэтай кваліфікацыйнай катэгорыі або адказе яго на яе пацвярджэнне – рашэнне аб адмене гэтай кваліфікацыйнай катэгорыі.
- Калі пры правядзенні атэстацыі на пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі атэстацыйнай камiсiяй устаноўлена парушэнне патрабаванняў заканадаўства пры прысваенні педагагiчнаму работнiку гэтай кваліфікацыйнай катэгорыі, то пры наяўнасці падставы для прысваення педагагiчнаму работнiку дадзенай кваліфікацыйнай катэгорыі камісія прымае рашэнне аб яе пацвярджэнні, а пры адсутнасці падставы для прысваення гэтай кваліфікацыйнай катэгорыі – рашэнне аб яе адмене.
Калі педагагічны работнік адмовіўся ад праходжання атэстацыі на пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі або не з’явіўся на кваліфікацыйны экзамен або атэстацыйную гутарку без уважлівых прычын, рашэннем атэстацыйнай камісіі дадзеная катэгорыя зніжаецца (адмяняецца).
50. Рашэнне атэстацыйнай камiсii лiчыцца правамоцным, калi за яго прагаласавала больш за 50 працэнтаў ад колькасцi ўдзельнiкаў галасавання i пры наяўнасцi на пасяджэннi дзвюх трэцей членаў гэтай камісіі. Пры роўнай колькасцi галасоў рашэнне лiчыцца прынятым на карысць атэстуемага.
Вынікі атэстацыі аб’яўляюцца работніку пасля галасавання.
51. Рашэнне атэстацыйнай камісіі арганізацыі сістэмы адукацыі ў 5-дзённы тэрмін афармляецца загадам кiраўнiка арганізацыі сістэмы адукацыі, а ў выпадках, якiя прадугледжаны часткай першай пункта 15 дадзенай Інструкцыі, – аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа i ўступае ў сiлу з дня падпісання загада.
52. У выпадку, калі па вынiках атэстацыі прынята рашэнне аб адмове ў прысваенні кваліфікацыйнай катэгорыі, зніжэнні або яе адмене, а таксама ў выпадку, які прадугледжаны часткай другой пункта 29 дадзенай Інструкцыі, педагагiчны работнiк мае права прайсці атэстацыю на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі не раней чым праз адзін год пасля прыняцця адпаведнага рашэння атэстацыйнай камiсiяй.
53. Атэстацыйныя матэрыялы, заява, пратаколы пасяджэння атэстацыйнай камісіі захоўваюцца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.
54. Пры парушэнні парадку правядзення атэстацыі атэстацыйнай камісіяй арганізацыі сістэмы адукацыі педагагічны работнік у дзесяцідзённы тэрмін з дня азнаямлення з рашэннем атэстацыйнай камісіі мае права звярнуцца з заявай у атэстацыйную камісію структурнага падраздзялення гарадскога, раённага выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі, а пры парушэнні, дапушчаным атэстацыйнай камісіяй структурнага падраздзялення гарадскога, раённага выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі, – у атэстацыйную камісію структурнага падраздзялення абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі.
Пры выяўленні парушэнняў парадку атэстацыі атэстацыйная камісія, у якую паступіла заява педагагічнага работніка, мае права адмяніць рашэнне атэстацыйнай камісіі арганізацыі сістэмы адукацыі (структурнага падраздзялення гарадскога, раённага выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі) і ў месячны тэрмін з дня звароту правесці паўторную атэстацыю педагагічнага работніка, у дачыненні да якога былі дапушчаны парушэнні.
У выпадку, калі парушэнні парадку атэстацыі былі дапушчаны ў дачыненні да педагагічнага работніка, які атэстуецца ў атэстацыйнай камісіі структурнага падраздзялення абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі, па звароце педагагічнага работніка для яго паўторнай атэстацыі ствараецца іншая атэстацыйная камісія структурнага падраздзялення абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі. У склад дадзенай камісіі не могуць быць уключаны асобы, якія прымалі рашэнне ў дачыненні да гэтага педагагічнага работніка пры папярэдняй атэстацыі.
Рашэнне атэстацыйнай камісіі, якое прынята ў выпадках, прадугледжаных часткамі другой і трэцяй дадзенага пункта, лічыцца канчатковым.
|
Дадатак
да Інструкцыі аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу)
|
Размеркаванне педагагічных работнікаў для здачы кваліфікацыйнага экзамену сярод устаноў адукацыі
№ п/п
|
Назва ўстановы
|
Педагагічныя работнікі, якія здаюць кваліфікацыйны экзамен
|
1
|
Абласныя (Мінскі гарадскі) інстытуты развіцця адукацыі
|
Педагагічныя работнікі арганізацый сістэмы адукацыі, педагагічныя работнікі ІП, за выключэннем педагагічных работнікаў, вызначаных у пунктах 3–8 дадзенага дадатку, і метадыстаў
|
2
|
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Акадэмія адукацыі»
|
Педагагічныя работнікі арганізацый сістэмы адукацыі, у тым ліку метадысты абласных (Мінскага гарадскога) інстытутаў развіцця адукацыі, дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія адукацыі», устаноў, якія ажыццяўляюць навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыі, педагагічныя работнікі ІП, за выключэннем педагагічных работнікаў, вызначаных у пунктах 3–8 дадзенага дадатку
|
3
|
Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»
|
Педагагічныя работнікі ўстаноў адукацыі і іншых арганізацый сістэмы аховы здароўя
|
4
|
Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў»
|
Педагагічныя работнікі ўстаноў адукацыi ў сферы культуры, за выключэннем педагагічных работнікаў, якія рэалізуюць змест адукацыйных праграм па вучэбных прадметах агульнаадукацыйнага кампанента
|
5
|
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»
|
Педагагічныя работнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі, іншых арганізацый, якія рэалізуюць змест адукацыйных праграм дадатковай адукацыі дарослых
|
6
|
Установа адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі»
|
Педагагічныя работнікі ўстаноў адукацыi ў сферы культуры, гімназій-каледжаў мастацтваў, за выключэннем педагагічных работнікаў, якія рэалізуюць змест адукацыйных праграм па вучэбных прадметах агульнаадукацыйнага кампанента
|
7
|
Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры»
|
Кіраўнікі фізічнага выхавання, інструктары па фізічнай культуры, настаўнікі і выкладчыкі вучэбнага прадмета «Фізічная культура і здароўе», педагогі дадатковай адукацыі, якія рэалізуюць змест адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (па турысцка-краязнаўчых, спартыўна-тэхнічных, фізкультурна-спартыўных профілях)
|
8
|
Установа адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесіянальнай адукацыі»
|
Педагагічныя работнікі ўстаноў адукацыі сістэмы прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, сістэмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, за выключэннем педагагічных работнікаў, якія рэалізуюць змест адукацыйных праграм па вучэбных прадметах агульнаадукацыйнага кампанента, педагагічныя работнікі арганізацый сістэмы адукацыі, якія рэалізуюць змест адукацыйных праграм дадатковай адукацыі дарослых
|
раскрыть » / « свернуть