8 ліпеня пачаў работу аздараўляльны лагер працы і адпачынку "#трудкрут#. Перад пачаткам работы з вучнямі сустрэлася начальнік участка ДРУП "Лёзна-Лен" Вішнеўская Анастасія Уладзіміраўна, якая расказала аб патрабаваннях да работы, пазнаёміла з правіламі тэхнікі бяспекі на рабочых месцах. Былі праведзены наступныя мерапрыемствы: інфарм-праект "Аперацыя "Баграціён": дзень за днем да Перамогі", хвіліна бяспекі "Чым небяспечныя электронныя сігарэты?". Адкрыцце лагера прайшло падчас гульнёва-пазнавальнай праграмы "Добры дзень, лагер і праца!". Пераможцамі сталі Стахоўская Марыя, Іпатаў Іван і Голаў Марат. Іпатаву Івану быў уручаны членскі білет БРСМ.
9 ліпеня ў лагеры прайшла хвіліна здароўя "Правільнае харчаванне - залог здароўя", навучэнцы адказалі на пытанні анкеты па правільнаму харчаванню; сустрэліся з старшым інструктарам-выратавальнікам ПАСП нумар 12 Лезненскага РОЧС Цыбульскім Паўлам і адзначылі на карце вызваленыя 9 ліпеня 1944 года раёны Беларусі падчас аперацыі 'Баграціён"; працавалі на ўборцы тэрыторыі, рыхтавалі яе да прыёму новага ураджаю.
10 ліпеня працавалі на ўборцы тэрыторыі
Удзельнічалі ў конкурсе творчых праектаў "Жыву у Беларусі і тым ганаруся"
Прадоўжылі знаёмства з ходам аперацыі "Баграціён" у рамках иіформ-праекта "Аперацыя "Баграціён": дзень за днем да Перамогі"
Сустрэліся з медсястрой Крынкаўскай амбулаторыі агульнай практыкі Пагодкінай Аленай Анатольеўнай
11 ліпеня працавалі на зернаскладзе
Наведалі УК "Лёзненскі ваенна-гістарычны музей", дзе прайшоў музейны ўрок "І ў вайну гулялі дзеці".
12 ліпеня прынялі ўдзел у інформ-праекце "Аперацыя "Баграціён": дзень за днем да Перамогі", дыялогавай пляцоўцы "30 гадоў Інстытуту Прэзідэнства", у зборы макулатуры
15 ліпеня члены легера працы і адпачынку працавалі на ўборцы тэрыторыі зернасклада. У рамках акцыі "Крок да поспеху" сустрэліся з інжынерам-таксатарам дзяржаўнага прадпрыемства "Віцебсклеспраект" Арцюховічам Андрэем Уладзіміравічам. На хвіліне здароўя "Беражыце зрок" даведаліся аб асноўных правілах беражлівых адносін да зроку
16 ліпеня працавалі на ўборцы тэрыторыі. Праведзена хвіліна бяспекі "Огонь -друг, огонь - враг", у ДК аг. Крынкі праглядзелі і абмеркавалі фільм "По щучьему велению"
17 ліпеня працавалі на ўборцы тэрыторыі, удзельнічалі ў інфарм-праекце "Аперацыя "Баграціен": дзень за днем да Перамогі"
18 ліпеня прайшла інтэлектуальная віктарына "Жыццё леса і лёсы людзей"
19 ліпеня наведалі УК "Лёзненскі военна-гістарычны музей", дзе прайшоў музейны ўрок "Вяртанне да вытоку. Лёзненская Свята-Узнясенская царква". Саладкова С.У. пазнаёміла і з выстаўкай "Радня з Лёзна", прысвечанай Марку Шагалу. Сустрэліся з супрацоўнікамі ОСВОД і РОЧС
22 ліпеня члены лагера працы і адпачынку наведалі школьны музей М.Ц.Лынькова, дзе прайшоў музейны ўрок "Святло яго душы", на якім пазнаеміліся з успамінамі ўнучкі Ратнікавай Ірыны Энгелеўны, беларускіх пісьменнікаў Пімена Панчанкі, Максіма Танка, Івана Мележа, Алеся Якімовіча, Анатоля Вярцінскага пра Міхася Ціханавіча, як чалавека і творцы светлай душы і натхненага сціпласцю
23 июля члены лагеря труда и отдыха "#трудкрут#" в рамках акции "Шаг к успеху" встретились с доцентом кафедры фундаментальной и прикладной биологии, кандидатом биологических наук, доцентом факультета химико-биологических и географических наук Витебского государственного университета имени П.М.Машерова, руководителем научно-образовательного центра по изучению биоразнообразия Белорусского Поозерья и развития электронного обучения Леонардом Михайловичем Мержвинским, который рассказал о своей трудовой деятельности и угостил всех чаем от Леонарда-травника. Прошла и интеллектуальная игра "Здоровье - богатство человека"
24 ліпеня члены лагера працы і адпачынку прынялі ўдзел у Сваёй гульні "Зямля бацькоў - зямля святая" і інфармацыйным дайджэсце "Папярэджанне супрацьпраўных паводзін непаўналетніх"
25 ліпеня адбылася сустрэча членаў лагера працы і адпачынку з Алегам Вітальевічам Сешко і Аленай Георгіеўнай Бабарыка, членамі народнай літаратурнай студыі "Литкофейник" дзяржаўнай установы "Культурна-гістарычны комплекс "Золотое кольцо города Витебска "Двина". Падчас сустрэчы вучні пазнаеміліся з жыццевымі шляхамі пісьменнікаў, праслухалі іх вершаваныя, празаічныя творы і пагарталі старонкі выдадзеных кніг
26 ліпеня апошні дзень работы лагера працы і адпачынку
раскрыть » / « свернуть