Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.09.2022

Тыдзень роднай мовы

З 19 па 23 верасня 2022 года пройдзе Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”.

Напярэдаднi правядзення Тыдня 16 верасня 2022 года адбыўся рэспубліканскi дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, з удзелам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.

План мерапрыемствау Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

План "Тыдзень роднай мовы"

Вучні  напісалі рэспубліканскі дыктант "Дзень народнага адзінства"

Вучні 3 класа пазнаёміліся з беларускімі слоўнікамі і энцыклапедыямі

Вучні 4 і 5 класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні "Фальклор, фальклор - душа народа". Каманда дзяўчынак у саставе Шэйко Ксеніі, Багданавай Ксеніі, Авер'янавай Ксеніі і Шакінка Раксаны выйграла ў каманды хлопчыкаў , апярэдзіўшы іх на 2 балы.

Гульня «Фальклор-душа народа» для 6 и 7 класаў.
Удзельнікі ўспомнілі народныя песні і легенды, пасмяяліся і проста добра правялі час.

У рамках тыдня роднай мовы вучні 2, 4 і 5 класаў пабывалі ў школьных музеях, дзе былі праведзены экскурсіі "Аб родным краі роднай мовай".

Вучні 9 класа Блізнюк Анастасія, Локцева Дзіяна, Раманава Карына і Купчанка  Анастасія прэзентавалі кнігу Уладзіміра Ліпскага "Я тут жыву: займальныя вандроўкі па Беларусі" і кнігу "99 знакамітых мясцін Беларусі"

У рамках творчай акцыi "Чытаем Максiма Танка разам" у бiблiятэцы арганiзавана выстава

1 том збора твораў Максiма Танка з аўтографам аўтара

Падчас правядзення бiблiятэчнага ўрока

Вучні 11 класа прынялі ўдзел у напісанні любімага слова і выразу на беларускай мове

Разделы сайта