Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

19.02.2021

"Маленькія беларусы"

У рамках рэалізацыі адукацыйнага праэкта "Маленькія беларусы" выхаванцы групы "Сонейка" пабывалі ў беларускай хатцы, якая размешчана ў Доме культуры аг. Крынкі. Яе гаспадыня Дудкіна Н.М. пазнаёміла дзяцей з гісторыяй стварэння беларускіх лялек, паказала, якіх лялек стваралі нашы продкі для сваіх дзяцей. Дзеці з задавальненнем разглядалі лялек, якія зроблены рукамі Надзеі Мікалаеўны. Затым ветлівая гаспадыня запрасіла гасцей у бібліятэку, дзе была арганізавана выстава лялек сучаснасці. Дзеці атрымалі не толькі новыя веды, але і станоўчыя эмоцыі.

Выхаванцы груп "Праменьчык" і "Сонейка" прынялі ўдзел у свяце "Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь". Дзеці з вялікім задавальненнем далучыліся да нацыянальнай культуры беларусаў. Яны чыталі вершы на роднай мове, танцавалі, спявалі песні і ігралі на музычных інструментах. Свята прайшло на станоўчым эмацыянальным узроўні. Дзеці і дарослыя яшчэ раз прызналіся ў любві да роднага краю, да гісторыі і  культуры сваёй Бацькаўшчыны.

Падрабязнее http://krynki.liozno.edu.by/ru/main.aspx?guid=32893

Разделы сайта