Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Тыдзень беларускай мовы

15.02.2021 - Тыдзень беларускай мовы, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы

Дзень першы

Вучні 7 і 8 класа прынялі ўдзел у конкурсна-пазнавальным мерапрыемстве "Як ты дорага мне, мая родная мова!" Пераможцамі сталі Раманава Карына (1 месца, 660 балаў), Локцева Дзіяна (2 месца, 420 балаў), Купчанка Анастасія (3 месца, 350 балаў). Вучні 3 і 4 класаў прынялі ўдзел у гульні-падарожжы "Беларуская мова - сродак зносін".

Дзень другі

Сустрэча "І сэрца сэрцу адкрывае свае духоўныя сады" сабрала ў актавай зале вучняў 3-10 класаў і мясцовых паэтаў. У госці да школьнікаў завіталі Сучкоў Аляксандр Адзеалідавіч, Гудзелева Вольга Андрэеўна і Пінчук Вольга Васільеўна. Дарэчы, усе яны выпускнікі нашай школы. Сучкоў  А.А. не толькі чытаў свае вершы, але і праспяваў некалькі  песень, аўтарам якіх ен з'яўляецца. Пазнаёміліся вучні і з творчымі набыткамі Вольгі Андрэеўны, якая з дзяцінства піша вершы. Яна прапанавала школьнікам адгадаць і свае аўтарскія загадкі. Пінчук Вольга Васільеўна прачытала свае пранікненныя вершы пра  малую радзіму, пра яе гісторыю, пра першае каханне яе бабулі. Вучні з захапленнем слухалі вершы мясцовых паэтаў, бо сустрэча з паэтычным словам - гэта свята.

У 4 класе прайшла выстава малюнкаў "Мая любімая беларуская казка".

Дзень трэцці

Гульня "Таямніцы роднай мовы". Прымалі ўдзел 2 команды: " Буслік" и "Родная мова". Перамагла каманда "Родная мова".

Дзень чацвёрты

Конкурс "Буслік"

Дзень пяты

Віктарына " Знаўцы роднай мовы". 

Зборныя каманды "Мовазнаўцы" і "Рамонак" вучняў 5-10 класаў прынялі ўдзел у квэст-гульні "З роднай мовай круглы год". Каманды ў пачатку гульні атрымалі маршрутныя лісты. Ім неабходна было выконваць разнастайныя заданні на станцыях "Арфаграфічнай", "Адгадай-ка", "Энцыклапедычнай", "Этнаграфічнай", "Фальклорнай", "Літаратурнай", "Перакладчыкі", "Віктарына". Найбольш паспяхова каманды справіліся з заданнямі на станцыях "Адгадай-ка" і "Віктарына". Перамагла ў квэст-гульні каманда "Мовазнаўцы" у складзе Смолікавай Сафіі (капітан), Купчанка Анастасіі, Стахоўскай Марыі, Мароз Дар'і, Мініна Арцема, Кіржыманавай Вікторыі і Саўчанкі Кірыла. Віншуем пераможцаў!

Фотоматериалы

Разделы сайта