Аддзел па адукацыіЛёзненскага Отдел по образованию Лиозненского
раённага выканаўчага камітэта районного исполнительного комитета
ДЗЯРЖАЎНАЯ ГОСУДАРСТВЕННОЕ
ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
“КРЫНКАЎСКАЯ ЯСЛІ-САД – “Крынковская ЯСЛИ-САД –
СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА СРЕДНЯЯ ШКОЛА
імя М.Ц.Лынькова имени М.Т.Лынькова
ЛЁЗНЕНСКАГА РАЁНА” ЛИОЗНЕНСКОГО РАЙОНА”
ЗАГАД ПРИКАЗ
31.08.2022 № 154
аг.Крынкі аг.Крынки
Аб арганізацыі падвозу навучэнцаў
На падставе артыкула 47 Кодэкса аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, Інструкцыі аб парадку арганізацыі падвозу навучэнцаў, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2011 г. № 247, рашэння Лёзненскага раённага выканаўчага камітэту ад 19.08.2022 № 642 “Об организации подвоза учащихся и воспитанников учреждений образования в 2022/2023 учебном году”, з мэтай прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, для забеспячэння бяспекі навучэнцаў, іх здароўя і жыцця падчас падвозу іх ва ўстанову адукацыі і дадому
ЗАГАДВАЮ:
1. Арганізаваць падвоз навучэнцаў школьным аўтобусам з населеных пунктаў Высачаны, Мерзлякова, Іванькава.
2. Назначыць суправаджаючымі педагагічных работнікаў Гаўрыленка Т.Я., Сяргеенка І.Я.
3. Суправаджаючыя работнікі кантралююць выкананне навучэнцамі правіл паводзін на транспарце і нясуць адказнасць за іх бяспечныя паводзіны.
4. Назначыць адказным за штоквартальнае навучанне педагагічных работнікаў, якія суправаджаюць навучэнцаў у школьным аўтобусе, Шалашову Л.Л., намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце.
5. Шалашовай Л.Л., намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце:
5.1. арганізаваць праверку ведаў педагагічных работнікаў, якія суправаджаюць навучэнцаў у школьным аўтобусе;
5.2. арганізаваць правядзенне не радзей аднаго разу ў квартал рэйдаў па выкананні вадзіцелем школьнага аўтобуса графіка і маршруту руху;
5.3. забяспечыць суправаджаючых педагагічных работнікаў спіскамі навучэнцаў і схемай рассаджвання навучэнцаў у салоне аўтобуса.
6. Кантроль за выкананнем загада ўскласці на намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце Шалашову Л.Л.
Дырэктар І.М.Купчонак
З загадам азнаёмлены: Л.Л.Шалашова
Т.Я.Гаўрыленка
І.Я.Сяргеенка
разгарнуць » / « згарнуць