У выхаванцаў прайшла забава "Вянок калядных гульняў". Да дзяцей прыходзілі калядаваць Каза, Цыганка, Баба Яга. Разам з імі дзеці спявалі беларускія калядныя песні, расказвалі вершы, гадалі на будучыню, вадзілі карагоды, гулялі ў беларускія гульні: "Гарлачык", "Рэшата", "Мяцелка", "Стужкі". Дзякуючы гэтаму святу, дзеці пазнаёміліся з беларускімі народнымі традыцыямі. Выхаванцы атрымалі шмат новых уражанняў і ведаў пра мінулыя забавы нашых продкаў.



